Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 12 Чэрвень 2025 08:37

Інтэрнат №5 Купалаўскага ўніверсітэта ўдзельнічае ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы студэнцкі інтэрнат

8G0A2156Інтэрнат №5 ГрДУ імя Янкі Купалы прымае ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе на лепшы студэнцкі інтэрнат. Камісія, якая складаецца з прадстаўнікоў Беларускага прафесійнага камітэта работнікаў адукацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ацэньвала ўзровень жыцця і інфраструктуру купалаўскага інтэрната.

Па традыцыі, гасцей сустрэлі хлебам-соллю і шчырымі беларускімі песнямі, стварыўшы цёплую і сяброўскую атмасферу гасціннасці. Купалаўцы падрыхтавалі прэзентацыю, у якой расказалі, чаму менавіта іх інтэрнат заслугоўвае звання лепшага. Студэнты падкрэслілі, што інтэрнат №5 для іх стаў не проста месцам пражывання, а сапраўдным другім домам. Тут яны знаходзяць падтрымку і сяброўства, ствараюць утульную атмасферу і развіваюць свае таленты. Кожны з іх падзяліўся гісторыямі аб тым, як інтэрнат аб'ядноўвае іх, як тут дапамагаюць адзін аднаму спраўляцца з цяжкасцямі вучобы і ствараюцца ўмовы для яркага студэнцкага жыцця.

Старшыня студэнцкай рады інтэрната №5, студэнт 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Уладзімір Каральчук правёў аглядную экскурсію, прадэманстраваўшы камісіі кухні, жылыя пакоі, трэнажорную залу і залу аэробікі.

Кожны куток інтэрната №5 Купалаўскага ўніверсітэта напоўнены жыццём.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя хуткім часам. Мы ўпэўненыя, што інтэрнат №5 прадэманстраваў свае лепшыя якасці і заслугоўвае высокай адзнакі.