Першымі ў гэтай важнай ініцыятыве прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў і намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк. Іх прыклад натхніў многіх гараджан, якія таксама вырашылі ўнесці свой уклад.
З першых хвілінаў правядзення акцыі купалаўцы далучыліся да ініцыятывы. У абласным цэнтры былі адкрыты пункты забору крыві: адзін на базе гуманітарнага цэнтра Беларускага Чырвонага Крыжа, другі - у абласным цэнтры трансфузіялогіі. Чарга з неабыякавых гараджан, якія жадаюць дапамагчы, пачала фармавацца адразу ж. Сярод іх былі як вопытныя донары, так і тыя, хто ўпершыню вырашыўся на гэты крок. Кожны з удзельнікаў разумее, што іх кропля крыві можа стаць нечай надзеяй на жыццё.
Для купалаўцаў удзел у падобных мерапрыемствах - гэта не проста парыў душы, а ўсвядомленая пазіцыя і сапраўдны стыль жыцця. Акцыя "Кропля надзеі" не толькі спрыяе папаўненню запасаў крыві, але і ўмацоўвае пачуццё салідарнасці і ўзаемадапамогі ў грамадстве.
Арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых грамадзян далучыцца да донарскага руху. Донарства - гэта праява высакароднасці і гуманізму, здольнае змяніць жыцці многіх людзей да лепшага, што і дэманструюць купалаўцы сваім актыўным удзелам у акцыі.