Па выніках абласнога этапа конкурсу студэнты кафедры журналістыкі прадэманстравалі высокі ўзровень валодання словам і заваявалі прызавыя месцы. Першае месца прысуджана студэнтцы трэцяга курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» Варвары Сенчанковай. Другое месца заняла студэнтка другога курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» Ангеліна Шавельская. Дыпломам трэцяй ступені адзначана студэнтка другога курса спецыяльнасці «Журналістыка» Анастасія Чарнецкая. Таксама спецыяльным дыпломам «За захаванне памяці» ўзнагароджана студэнтка трэцяга курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» Любоў Бутурля.
Пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання для канкурсантаў быў арганізаваны майстар-клас «Тэхналогіі штучнага інтэлекту ў практыцы рэдакцый СМІ», які правяла загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук, а таксама экскурсія ў музей гісторыі газеты «Гродзенская праўда».