Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 30 Верасень 2025 17:01

Адкрыты дыялог з удзелам прадстаўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама прайшоў у Купалаўскім універсітэце

8G0A0657 230 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся адкрыты дыялог «Сістэма прафілактычных мер па папярэджанні замахаў на палавую недатыкальнасць і палавую свабоду непаўналетніх». У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў.

Арганізатарамі сустрэчы выступіла сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы.

Перад купалаўцамі выступіў намеснік начальніка Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Уляшка. Спікер расказаў аб правілах паводзін пры пагрозе насілля ў дачыненні да непаўналетніх, а таксама аб спосабах прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці. Акрамя таго, у ходзе сустрэчы навучэнцы змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць.