Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 01 Лістапад 2024 10:38

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе блогераў «БЛАГОСФЕРА 6.0»

photo 5271770424390310885 yРэспубліканскі маладзёжны цэнтр пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі запускае рэспубліканскі конкурс блогераў "БЛАГАСФЕРА 6.0".

Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна ў перыяд з 28 кастрычніка па 23 снежня прадаставіць відэаролік па адной з наступных намінацый:

  • «ЗОЖNIK!» - відэасюжэт аб здаровым ладзе жыцця (заняткі спортам, правядзенне зарадкі, прафілактыка негатыўных з'яў у маладзёжным асяроддзі) або матывацыйны ролік, накіраваны на папулярызацыю вядзення здаровага ладу жыцця;
  • «УВАГА!» – агляд іміджавага мерапрыемства, якое праводзіцца для моладзі (рэпартаж);
  • «Адзін дзень з….» – кароткі ролік аб працоўным дні аднаго з работнікаў/кіраўнікоў установы адукацыі, прадпрыемствы, арганізацыі;
  • «Профі» - кароткі ролік аб сваім працоўным дні;
  • «Падарожнічай па Беларусі!» – відэаролік аб падарожжы (славутых мясцінах) па Рэспубліцы Беларусь;
  • «ПатрыётBY» - відэаролік аб укладзе грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у развіццё дзяржавы.
  • «Дзень законапаслухмянага грамадзяніна» - відэаролік аб выкананні законаў дзяржавы;
  • «Роўны навучае роўнага»" - відэаролік аб укладзе ў прававое выхаванне і асвета малодшага пакалення.

Пераможцаў і прызёраў конкурсу вызначыць журы з ліку прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі, Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў рамках праекта "Маладзёжная сталіца - 2025".

Больш падрабязна ў ПАЛАЖЭННІ. Заяўка на конкурс і згоду на апрацоўку персанальных даных (у электронным фармаце) даступны па СПАСЫЛЦЫ.