Сёння, 18 кастрычніка, прайшоў адкрыты бацькоўскі сход «Да поспеху разам: магчымасці Купалаўскага ўніверсітэта для будучыні вашых дзяцей!», закліканы дапамагчы сем'ям зрабіць свядомы выбар на карысць якаснай адукацыі і паспяховай будучыні. Атмасфера гасціннасці панавала ў сценах універсітэта, дзе бацькі змаглі атрымаць адказы на ўсе хвалюючыя іх пытанні.