20 лістапада на базе Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся семінар на тэму «Патэнцыял культурна-пазнавальнага турызму ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў».
Арганізатарамі мерапрыемства сталі аддзел турызму Воранаўскага райвыканкама і кафедра турызму і культурнай спадчыны ГрДУ імя Янкі Купалы.
Перад удзельнікамі семінара выступілі з тэматычнымі паведамленнямі пра асаблівасці турыстычнага патэнцыялу школьных музеяў і спецыфіку турыстычных паходаў выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны Віталій Карнялюк і Раман Грыгарчук. Удзельнікі семінара пазнаёміліся таксама з творчым вопытам педагогаў і вучняў Радуньскай сярэдняй школы і арганізатараў фэста «Тракелянка».
Семінар стаў часткаю трывалага супрацоўніцтва факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы з Воранаўскім райвыканкамам у галіне развіцця турызму.