- Вы здесь:
- Главная
- ЦУР/SDGs
- Вiншаванне рэктара Iрыны Кiтурка з Днём моладзi i студэнцтва
Маладосць! Час надзей і здзяйснення жаданняў, час магчымасцяў і крэатыву, час знаёмстваў, кахання, світанняў, спатканняў і рамантыкі,
бясконцай актыўнасці.
З ДНЁМ МОЛАДЗІ І СТУДЭНЦТВА, МОЛАДЗЬ КУПАЛАЎСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА!
Няхай радкі класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, імя якого носіць наш універсітэт, будуць для кожнага Купалаўца своеасаблівым дэвізам упэўненасці ў сваіх сілах і заўтрашнім дні:
Мілая моладзь, слаўная моладзь
Нашай бязмежнай краіны!
Горы і мора можаш ты здолець,
Сэрцам расплавіць ільдзіны.
Мілая, слаўная моладзь Купалаўскага ўніверсітэта, Гродзеншчыны, Беларусі! Галоўнае - верце ў сябе. У Вас усё абавязкова атрымаецца. І няхай вашая маладосць, як пэўны перыяд жыцця, з цягам часу абавязкова стане станам душы!
З вялікай павагай,
Рэктар ГрДУ iмя Янкi Купалы Iрына Кiтурка
