27 лютага дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прыняла ўдзел у сумесным пасяджэнні аблвыканкама і сесіі абласнога Савета дэпутатаў.
У ходзе пасяджэння былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за 2024 год. Таксама былі вызначаны ключавыя задачы на 2025 год, накіраваныя на далейшае ўмацаванне эканамічнай стабільнасці і павышэнне якасці жыцця насельніцтва.
Удзел у пасяджэнні, якое правёў старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік, прынялі Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вольфавіч, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта.
Як адзначыў кіраўнік рэгіёну, па выніках 2024 года эканоміка Гродзеншчыны прадэманстравала станоўчую дынаміку. Рэгіён здолеў утрымаць устойлівыя тэмпы росту ў ключавых галінах.
Вялікая ўвага надавалася пытанням будаўніцтва і рамонту аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, у тым ліку школы, бальніцы і спартыўныя комплексы. Кіраўніцтва вобласці падкрэсліла, што для дасягнення пастаўленых на 2025 год мэт важная зладжаная работа ўсіх узроўняў улады, прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый.
У рамках пасяджэння Ірыне Кітурка быў уручаны ліст падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. А прарэктару па бяспецы і кадрам Аляксею Бяззубіку была ўручана грамата Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтавана па матэрыялах.