16 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках ініцыятывы "Вучыся і працуй" адбудзецца "Марафон працаўладкавання студэнцкай моладзі". Мерапрыемства арганізавана сумесна з упраўленнямі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага гарвыканкама.