6 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася натхняльная сустрэча. Студэнты педагагічных спецыяльнасцей розных факультэтаў універсітэта пагутарылі ў фармаце адкрытага дыялога з абсалютным пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2026», настаўнікам матэматыкі СШ № 5 г. Смалявічы Дзянісам Дубаневічам.