3 студзеня ў рамках работы прававога сектара Школы асветы ГрДУ імя Янкі Купалы дацэнты кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Ірына Майсеева і Рыгор Траццякоў правялі лекцыю на тэму захавання заканадаўства Рэспублікі Беларусь і прафілактыкі супрацьпраўных паводзінаў для замежных студэнтаў, якія жывуць у інтэрнаце № 6.
Прафілактычная гутарка закранула пытанні знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, захавання адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства, правіл дарожнага руху і адказнасці за іх парушэнне. Асаблівая ўвага была нададзена правілам карыстання гарадскім грамадскім транспартам і спосабам аплаты праезду ў аўтобусах і тралейбусах Гродна.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай павышэння прававой культуры навучэнцаў, якая з'яўляецца залогам грамадскага парадку і бяспекі, дазволіла ім лепш зразумець заканадаўчую сістэму Рэспублікі Беларусь і яе значнасць у паўсядзённым жыцці.
