З 20 па 26 студзеня ў Беларусі праходзіць Тыдзень беларускай навукі. У яе межах запланаваны шэраг мерапрыемстваў рэспубліканскага маштабу. Купалаўцы актыўна далучаюцца да святкавання, а нашы навуковыя поспехі не застаюцца незаўважанымі - факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму быў адзначаны граматай Нацыянальнай акадэміі навук.
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму быў адзначаны Ганаровай граматай НАН за актыўны ўдзел у навуковых даследаваннях археалагічнага комплексу на рацэ Менка ў 2024 годзе.
Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму праходзілі археалагічную практыку ў археалагічным комплексе на рацэ Менка. Там быў зроблены шэраг адкрыццяў, у тым ліку знойдзены яшчэ адзін фрагмент посуду з радавым знакам князя Ізяслава.
Купалаўцы ўнеслі значны ўклад у вывучэнне гарадзішча і селішчаў ля ракі Менка. Жадаем нашым навукоўцам не спыняцца на дасягнутым і зрабіць яшчэ нямала адкрыццяў!
