Віншуем інструментальны ансамбль выпускнікоў спецыяльнасці "Народная творчасць (інструментальная музыка)" з атрыманнем дыплома лаўрэата І ступені на IV Міжнародным Гранд-конкурсе "Талент года-2022", які прайшоў у Мінску.
Наталля Жызнеўская, Паліна Муліца, Аркадзь Ракуць, Канстанцін Зарэцкі, Павел Вадзейка ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата І ступені на IV Міжнародным Гранд-конкурсе "Талент года-2022" у намінацыі "Народныя інструменты".
Кіраўнік ансамбля – старшы выкладчык кафедры музычнага мастацтва Таццяна Янчурэвіч – узнагароджана лістом падзякі за высокапрафесійную падрыхтоўку лаўрэата міжнароднага конкурсу.
![image 2022 09 07 16 20 06](/images/gallery/2022/9/07talant/image_2022-09-07_16-20-06.png)
![image 2022 09 07 16 20 06 2](/images/gallery/2022/9/07talant/image_2022-09-07_16-20-06_2.png)