Рашэннем Прэзідыума Міжнароднай акадэміі псіхалагічных навук (МАПН, IAPS) Канстанцін Карпінскі, доктар псіхалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі абраны ў яе правадзейныя члены.
Міжнародная акадэмія псіхалагічных навук дзейнічае з 1992 года і з'яўляецца прафесійнай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае вучоных-псіхолагаў з 46 краін свету.
Урачыстае пасвячэнне ў акадэмікі адбылося на базе яраслаўскага аддзялення МАПН (IAPS) у перыяд навукова-педагагічнай стажыроўкі Канстанціна Карпінскага ў Яраслаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. К.Д. Ушынскага.
У адпаведнасці з рэгламентам МАПН, прэтэндэнт у акадэмікі выступіў з разгорнутым пленарным дакладам, які абагульняе вынікі шматгадовых даследаванняў па актуальных праблемах сучаснай псіхалогіі.
