Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у VIII штогадовым Міжнародным адукацыйным сімпозіуме "Адукацыя і горад: магчымасці ўстойлівага развіцця ў эпоху нявызначанасці", які адбудзецца ў гібрыдным фармаце 17-19 красавіка.
Заяўку можна падаць да 1 сакавіка.
Сімпозіум будзе прысвечаны ролі адукацыі і адукацыйных арганізацый у сучасным горадзе, шляхам рэалізацыі трэцяй місіі ўніверсітэта і магчымасцям забеспячэння ўстойлівага развіцця ў эпоху нявызначанасці.
Мэта мерапрыемства - дэманстрацыя вынікаў даследаванняў у галіне якасці адукацыі, інтэграцыі адукацыйных сістэм у гарадское асяроддзе і развіцця сацыяльных і гуманітарных практык.
Плануюцца наступныя напрамкі абмеркаванняў: "Універсітэт як цэнтр гарадскіх даследаванняў", "Адукацыйнае асяроддзе горада", "Культурнае асяроддзе мегаполіса як прастора рэалізацыі інавацыйных гуманітарных праектаў", "Прафесійнае развіццё, гарадскі кантэкст".
ПАДРАБЯЗНЕЙ ТУТ.
Каардынатар супрацоўніцтва - Людміла Рычкова, прафесар кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.