18 лютага ў залі пасяджэнняў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта прайшоў абласны форум «Устойлівае развіццё рэгіёна. Стратэгічны дыялог».
Гродзенскі абласны форум з'яўляецца платформай для абмену думкамі, выпрацоўкі сумесных рашэнняў і фарміравання стратэгіі, якая дасць магчымасць адпаведным структурам эфектыўна рэагаваць на выклікі сучаснасці.
Удзельнікам была дадзена магчымасць сумесна ацаніць, як зменіцца Гродзенскі рэгіён ва ўмовах глабальных і лакальных выклікаў, такіх як змяненне клімату, дэмаграфічныя асаблівасці і іншыя. Акрамя таго, былі разгледжаны канкрэтныя стратэгіі і ініцыятывы, накіраваныя на стварэнне ўстойлівай эканомікі, абарону навакольнага асяроддзя і паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва. Дасягнута важная задача - наладжаны дыялог паміж дзяржаўнымі структурамі, бізнесам, навуковай супольнасцю для сумеснай работы над рэалізацыяй пастаўленых задач.
У рамках форуму з асноўным дакладам выступіла кансультант па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці - Вольга Крамлёва, дацэнт кафедры экалогіі УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы", кандыдат сельскагаспадарчых навук. Вольга Яўгенаўна мае шматгадовы вопыт распрацоўкі і рэалізацыі рэспубліканскіх і міжнародных праектаў рознага ўзроўню, накіраваных на дасягненне ЦУР.
Таксама падчас мерапрыемстваў прагучалі даклады па асноўных напрамках развіцця рэгіёна - эканоміка, сельская гаспадарка, экалогія, занятасць, адукацыя.