Учора, 19 лютага, студэнты і выкладчыкі факультэта эканомікі і кіравання разам з прадстаўнікамі першаснай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” ГрДУ імя Янкі Купалы правялі акцыю «Маміны пірагі». Акцыя прымеркавана да святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Старшыня першаснай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая павіншавала вайскоўцаў са святам і адзначыла важную ролю кожнага ў захаванні міру і памнажэнні здабытку нашай краіны. У межах акцыі вайскоўцаў пачаставалі хатняй выпечкай, пірагамі і іншымі прысмакамі, а таксама правялі цікавую віктарыну пра гісторыю развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі. Юнакі вайсковай часткі №2141, якія праходзяць тэрміновую службу ў памежных войсках, падзякавалі арганізатарам і ўдзельнікам акцыі за душэўнае і цёплае свята.