7 кастрычніка 2026 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.21.01 пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» адбылася абарона дысертацыі старшага выкладчыка кафедры замежных моў Алены Дзінгілеўскай на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова.
Тэма дысертацыі – «Словаўтваральная сінанімія і паранімія прыметнікаў у беларускай літаратурнай мове».
Навуковым кіраўніком выступіў кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Валерый Варановіч.