Пастаноўка задач, дзелавыя сустрэчы, праца з дакументацыяй і адкрыты дыялог са студэнтамі - працоўны дзень рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы распісаны штохвілінна. Як Ірына Фёдараўна сумяшчае шматвектарныя задачы і як выбудаваны сучасныя кіраўнічыя працэсы ва ўніверсітэце, 4 лістапада даведаліся трое студэнтаў, якія падзялілі з кіраўніком гэты працоўны дзень.