4 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіць традыцыйная акцыя «Адзін дзень з рэктарам». Праект накіраваны на тое, каб дапамагчы студэнцкаму актыву бліжэй пазнаёміцца з працоўнымі буднямі кіраўніка вышэйшай навучальнай установы і знутры зразумець спецыфіку кіраўнічых працэсаў.