Да тэлемоста на тэму "Студэнцкі спорт: гісторыя і сучаснасць" з удзелам шасціразовай алімпійскай чэмпіёнкі па лыжным спорце Любові Ягоравай далучыліся прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў факультэта фізічнай культуры і кіраўніцтва Купалаўскага ўніверсітэта.
Падчас тэлемоста прадстаўнікі двух універсітэтаў абмяняліся досведам, абмеркавалі студэнцкі спорт і яго важнасць. Натуральна, шмат водгуку выклікаў ўдзел у анлайн-сустрэчы Любові Ягоравай. Алімпійскай чэмпіёнцы было адрасавана нямала пытанняў, адказы на якія атрымаліся яркімі і змястоўнымі.
Дарэчы, супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з Нацыянальным дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта ажыццяўляецца ў рамках дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве.
У ліпені 2018 года тры прадстаўнікі Нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта наведалі ГрДУ імя Янкі Купалы для знаёмства з універсітэтам і сустрэчы з кіраўніцтвам.
21 кастрычніка 2021 года рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўручыла атэстат аб прысваенні звання Ганаровага прафесара доктару педагагічных навук, прафесару кафедры тэорыі і методыкі барацьбы Нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя ім. П.Ф. Лесгафта, члену Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Аляксандру Карэліну падчас сустрэчы са студэнтамі, супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы і спартыўнай грамадскасцю Гродна.