19 лістапада студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» ГрДУ імя Янкі Купалы Дар'я Навныка, якая па сумяшчальніцтве з'яўляецца паслом МУР №12, правяла трэнінг «Устойлівае развіццё. Мэта №12».
Мерапрыемства прайшло на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта ў рамках праграмы "Устойлівы ўніверсітэт - 2024".
Пасол МУР №12 Дар'я Наўныка пазнаёміла слухачоў з усімі Мэтамі ўстойлівага развіцця, паказала мультымедыйную прэзентацыю і правяла інтэрактыўную гульню. Выкарыстоўваючы гульнявы падыход, удзельнікі трэнінгу змаглі замацаваць атрыманыя веды і перанесці іх у практычныя сітуацыі.
Адмысловая ўвага падчас мерапрыемства была нададзена Мэце №12, звязанай з адказным спажываннем і вытворчасцю. Дар'я Наўныка падзялілася сваімі ведамі і вопытам у гэтай галіне, стымулюючы ўдзельнікаў задумацца аб важнасці ўстойлівага спажывання рэсурсаў і вытворчасці для захавання навакольнага асяроддзя і забеспячэння дабрабыту будучых пакаленняў.
- Адказнае спажыванне пачынаецца з разумення таго, што кожны наш выбар як спажыўца мае ўплыў на навакольнае асяроддзе і грамадства ў цэлым. Рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў патрабуе ад нас уменняў ацэньваць свае запатрабаванні, пазбягаць празмернасцяў і імкнуцца да ўстойлівых мадэляў спажывання. Давайце рабіць свет лепшым, - распавяла Дар'я.
Гэты трэнінг стаў не толькі крыніцай новай інфармацыі, але і натхненнем для прыняцця актыўных крокаў у напрамку ўстойлівага развіцця як у навучальным асяроддзі, так і ў паўсядзённым жыцці.