Праект па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця запусцілі на гэтым тыдні. Яго ініцыятарам выступае Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Конкурс накіраваны на далучэнне як мага большай колькасці дзяцей, моладзі, працаздольных, а таксама пажылых грамадзян да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам, актыўнага адпачынку.
Да ўдзелу ў трэцім сезоне конкурсу запрашаюць беларусаў, а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія стала пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. У іх павінен быць дазвол на пастаяннае пражыванне і від на жыхарства/біяметрычны від на жыхарства.
Конкурс праводзіцца сярод усіх аматараў спорту ў пяці узроставых групах. Гэта дзеці (да 2015 г.), падлеткі (2007-2014 г.), маладыя людзі (1990-2006 г.), дарослыя (1965-1989 г.), пажылыя (старэйшыя за 1964 г.).
Каб пазмагацца за перамогу, трэба выканаць бесперапынныя перадачы мяча па чарзе двума рукамі зверху (верхняя перадача) і дзвюма рукамі знізу (ніжняя перадача) ад 30 секунд да 1 хвіліны. Па 30 красавіка неабходна апублікаваць толькі адно відэа з гэтым практыкаваннем у выглядзе паста ў сваім акаўнце Instagram, таксама быць падпісаным на акаўнт ВСК у гэтай сацсетцы, у апублікаваным пасце адзначыць @sportclub.by, паставіць хэштэг #суперлібера2025.
Пераможца праекта ў кожнай з пяці узроставых груп стане ўладальнікам каштоўнага прыза. Узнагароджанне адбудзецца ў маі на цырымоніі закрыцця рэспубліканскіх спаборніцтваў дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі "Мяч над сеткай" у Мінску.