Пераможцы шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы маюць права на залічэнне ў 2025 годзе без уступных іспытаў пры паступленні на 25 спецыяльнасцей, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды, згодна з квотай па гэтай спецыяльнасці, устаноўленай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Тэрміны падачы дакументаў: з 27 чэрвеня па 1 ліпеня (з 16 чэрвеня можна запаўняць заяву на паступленне ў Лічбавым кабінеце абітурыента на сайце abit.by). З пералікам дакументаў можна азнаёміцца на сайце abit.by. Залічэнне пройдзе 2 ліпеня 2025 года.
Усяго для абітурыентаў 2025 года, якія паступаюць у Купалаўскі ўніверсітэт, выдзелена 1441 месца для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, 914 - на платнай аснове. На дзённую бюджэтную форму навучання змогуць паступіць 1174 чалавекі, што на 70 месц перавышае набор 2024 года. Стаць студэнтамі дзённай платнай формы навучання змогуць 687 чалавек, што на 11 чалавек менш, чым у 2024 годзе. Завочная бюджэтная форма меншая за набор 2024 года на 10 чалавек і складае 267 чалавек. Стаць студэнтамі завочнай платнай формы навучання змогуць 227 чалавек, што на 36 чалавек менш, чым у 2024 годзе.
Даведачна. Шматпрофільная ўніверсітэцкая алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы складалася з 2024/2025 навучальнага года 8 профільных алімпіяд па 7 вучэбных прадметах: біялогія, гісторыя Беларусі, руская мова і руская літаратура, беларуская мова і беларуская літаратура, матэматыка, хімія, англійская мова. Пераможцамі шматпрофільнай алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта ў 2024/2025 навучальным годзе сталі 127 школьнікаў з усёй Беларусі. Дыпломаў I ступені ўдастоены 24 абітурыенты, II ступені – 48 абітурыентаў, III ступені – 55 абітурыентаў. Квота для залічэння без уступных іспытаў пераможцаў універсітэцкай алімпіяды ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2025 годзе складае 72 чалавекі.