У Гродне адбылося пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, якое сабрала ключавых прадстаўнікоў прафсаюзнага руху і актывістаў рэгіёну. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў Купалаўскага ўніверсітэта Ганна Сазонава і выконваючы абавязкі старшыні прафсаюзнага камітэта навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы Вадзім Гунько.
Значнасць мерапрыемства падкрэсліла прысутнасць старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяны Якубовіч і намесніка старшыні Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святланы Майнінай.
Удзел купалаўцаў пацвярджае актыўную пазіцыю ўніверсітэта ў пытаннях абароны інтарэсаў студэнтаў і работнікаў адукацыі. На парадку дня пасяджэння былі разгледжаны актуальныя пытанні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, інфармацыйная работа, узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Пасяджэнне завяршылася выпрацоўкай канкрэтных рэкамендацый і рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне працы прафсаюзаў і падтрымку работнікаў адукацыі.