12 чэрвеня выкладчыкі і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел ва ўрачыстасці, прысвечанай 100-гадоваму юбілею прысваення звання Народнага паэта Беларусі Янку Купалу. Мерапрыемства адбылося ў Доме літаратара і сабрала аматараў літаратуры, даследчыкаў і творчую інтэлігенцыю.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько і загадчык кафедры беларускай філалогіі Алена Садоўская. Яны перадалі ад рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка прывітальны адрас арганізатарам мерапрыемства, а таксама падарунак Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы.
Падчас мерапрыемства гучалі творы класіка, выконваліся песні на яго словы, а таксама пераклады твораў на рускую мову і вершы, якія сучасныя аўтары прысвяцілі асобе Песняра. Гэтая падзея стала важным крокам у захаванні культурнай спадчыны Беларусі і ўшанаванні памяці вялікага паэта.