Па выніках першага дня працы прыёмнай камісіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы пададзена 131 заява для паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
Згодна з планам мэтавага набору, Купалаўскі ўніверсітэт прыме на першы курс 205 абітурыентаў з напрамкамі ад арганізацый-заказчыкаў. Нагадаем, летась такіх было 196.
Прыём мэтавікоў будзе весціся па 35 спецыяльнасцях, у тым ліку па 15 спецыяльнасцях з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык» або «Педагог». Для прыёму абітурыентаў па спецыяльнасцях з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык» або «Педагог» выдзелена 117 месцаў, па спецыяльнасцях з прысваеннем кваліфікацыі «Інжынер» – 27 месцаў, па астатніх спецыяльнасцях – 61 месца. Найбольшая колькасць месцаў заяўлена па спецыяльнасцях «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры» – 23 месцы, «Правазнаўства» – 19 месцаў, «Пачатковая адукацыя» і «Мытная справа» – па 18 месцаў, «Гісторыя» – 14 месцаў, «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» і «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў» – па 12 месцаў, «Псіхалогія» – 8 месцаў.
Сярод 131 абітурыента, якія падалі дакументы ў прыёмную камісію Купалаўскага ўніверсітэта 27 чэрвеня, 15 абітурыентаў прэтэндуюць на паступленне без уступных іспытаў: 1 абітурыент мае атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём, 1 абітурыент – пераможца Шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды, 13 абітурыентаў з'яўляюцца выпускнікамі класаў (груп) педагагічнай накіраванасці і будуць паступаць па сумоўі, якое адбудзецца 30 чэрвеня 2025 года ў 10.00 па адрасе Ажэшкі, 22.
Конкурсная сітуацыя ўжо склалася па спецыяльнасцях «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» і «Праграмная інжынерыя» (па 2 чалавекі на месца), па спецыяльнасці «Правазнаўства» сярод дзяўчат для паступлення па мэтавых дагаворах з Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, а таксама па спецыяльнасці «Электраэнергетыка і электратэхніка». Больш за ўсё дакументаў пададзена на спецыяльнасці «Правазнаўства», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», «Мытная справа», «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры».
Нагадаем, для абітурыентаў, якія паступаюць у Купалаўскі ўніверсітэт для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, устанаўліваюцца наступныя тэрміны прыёмнай кампаніі:
- падача дакументаў (акрамя выпускнікоў класаў профільнай накіраванасці) – з 27 чэрвеня па 2 ліпеня;
- падача дакументаў выпускнікамі класаў профільнай накіраванасці – з 27 па 29 чэрвеня;
- правядзенне сумоўя для выпускнікоў класаў профільнай накіраванасці – 30 чэрвеня;
- правядзенне ўступных іспытаў (акрамя выпускнікоў класаў профільнай накіраванасці) – з 4 па 10 ліпеня (у адпаведнасці з раскладам);
- залічэнне – 12 ліпеня.
Гутарка для выпускнікоў профільных класаў (груп) педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці адбудзецца 30 чэрвеня. З 7 па 9 ліпеня згодна з раскладам пройдуць уступныя іспыты ў вуснай ці практычнай форме па першым профільным прадмеце спецыяльнасці для астатніх мэтавікоў. Выпрабаванне будзе праходзіць па наступнай схеме: абітурыент цягне білет, запісвае адказ на лісце адказу і адказвае экзаменацыйнай камісіі. Экзамен запісваецца на відэа на выпадак узнікнення спрэчных пытанняў. Адзнака за ўступны іспыт выстаўляецца па 10-бальнай сістэме, пасля чаго пераводзіцца ў 100-бальную. Атрыманы вынік падсумоўваецца з сярэднім балам атэстата - такім чынам выбудоўваецца конкурс.
З пытаннямі да ўступных іспытаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі можна азнаёміцца на сайце «Абітурыент-2025» (abit.by) у раздзеле «Уступныя іспыты і кансультацыі».
Залічэнне на «мэтавыя» спецыяльнасці ў Купалаўскім універсітэце адбудзецца 12 ліпеня. Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, могуць удзельнічаць у конкурсе на агульных падставах. У гэтым выпадку ў прыёмную камісію трэба будзе прадаставіць сертыфікаты цэнтралізаванага іспыту і цэнтралізаванага тэсціравання.
Адзначым, у абітурыентаў Купалаўскага ўніверсітэта ёсць унікальная магчымасць зарэгістравацца на сайце abit.by і стварыць свой Лічбавы кабінет абітурыента, у якім можна дома запоўніць заяву на паступленне, прымацаваць электронныя копіі неабходных для паступлення дакументаў, адправіць іх на праверку прыёмнай камісіі,связаться онлайн с деканом факультета, членом приемной комиссии, а также в рамках виртуальной экскурсии посетить корпуса и факультеты университета, ознакомиться со всеми специальностями ГрГУ.
Менавіта ў Лічбавым кабінеце абітурыента на працягу 15 хвілін пасля пасяджэння прыёмнай камісіі з'явіцца інфармацыя аб выніках залічэння ва ўніверсітэт.
Па ўсіх пытаннях паступлення ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна звярнуцца на гарачую лінію: 8 (0152) 67-01-01 у буднія дні з 9:00 да 17:00. А таксама задаць пытанні ў Лічбавым кабінеце абітурыента (abit.by).