Па выніках трох дзён працы прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта пададзены 242 заявы для паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і 42 заявы ад пераможцаў Шматпрофільнай алімпіяды.
ВУ Купалаўскім універсітэце працягваецца прыём дакументаў ад пераможцаў шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды, а таксама для навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Конкурсная сітуацыя ўжо склалася па спецыяльнасцях «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (4 чалавекі на месца), «Электраэнергетыка і электратэхніка» (3,3 чалавека на месца), «Правазнаўства» (2,42 чалавека на месца), «Кібербяспека» (2 чалавекі на месца), «Транспартная лагістыка» (1,67 чалавека на месца), «Эканоміка і кіраванне» (1,5 чалавека на месца), «Праграмная інжынерыя» (1,5 чалавека на месца), «Фінансы і крэдыт» (1,5 чалавека на месца), «Псіхалогія» (1,38 чалавека на месца), «Руская філалогія» (1,25 чалавека на месца), «Графічны дызайн і мультымедыядызайн» (1,5 чалавека на месца), «Кібербяспека» (1,67 чалавека на месца), «Праграмная інжынерыя» (2 чалавекі на месца), «Эканоміка і кіраванне» (2 чалавекі на месца) і «Правазнаўства» (2,3 чалавека на месца). Больш за ўсё дакументаў пададзена на спецыяльнасці «Правазнаўства», «Мытная справа», «Пачатковая адукацыя» «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры».
Сярод 284 абітурыентаў, якія падалі дакументы ў прыёмную камісію Купалаўскага ўніверсітэта ў першыя тры дні, 62 абітурыенты прэтэндуюць на паступленне без уступных іспытаў: 3 абітурыенты маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным медалём), 42 абітурыенты - пераможцы Шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды, 17 з'яўляюцца выпускнікамі класаў (груп) педагагічнай накіраванасці і будуць паступаць па сумоўі.
17 выпускнікоў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», «Беларуская філалогія», «Біялогія», «Дашкольная адукацыя», «Руская філалогія», «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», «Гісторыя»,«Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», 30 чэрвеня пройдуць сумоўе па вучэбнай праграме факультатыўнага занятку «Вядзенне ў педагагічную прафесію» і прадставяць сваё партфоліё экзаменацыйнай камісіі.
Нагадаем, для абітурыентаў, якія паступаюць у Купалаўскі ўніверсітэт як пераможцы шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды прыём дакументаў працягнецца па 1 ліпеня, а для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі - па 2 ліпеня. Уступныя іспыты для мэтавікоў у адпаведнасці з раскладам пройдуць 7, 8 і 9 ліпеня.
С З пытаннямі да ўступных іспытаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі можна азнаёміцца на сайце «Абітурыент-2025» (abit.by) у раздзеле «Уступныя іспыты і кансультацыі». У абітурыентаў Купалаўскага ўніверсітэта ёсць унікальная магчымасць зарэгістравацца на сайце abit.by і стварыць свой Лічбавы кабінет, у якім можна дома запоўніць заяву на паступленне, прымацаваць электронныя копіі неабходных для паступлення дакументаў, адправіць іх на праверку прыёмнай камісіі, звязацца онлайн з дэканам факультэта, членам прыёмнай камісіі, у рамках віртуальнай экскурсіі наведаць карпусы і факультэты ўніверсітэта, азнаёміцца з усімі спецыяльнасцямі ГрДУ. Менавіта ў Лічбавым кабінеце абітурыента на працягу 15 хвілін пасля пасяджэння прыёмнай камісіі з'явіцца інфармацыя аб выніках залічэння ва ўніверсітэт.
Даведачна: згодна з планам мэтавага набору, Купалаўскі ўніверсітэт набірае на першы курс 205 абітурыентаў з накіраваннем ад арганізацыі-заказчыка.
Па ўсіх пытаннях паступлення ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна звярнуцца на гарачую лінію: 8 (0152) 67-01-01 у буднія дні з 9:00 да 17:00. А таксама задаць пытанні ў Лічбавым кабінеце абітурыента (abit.by).