12 і 13 ліпеня ў гарадскім пасёлку Зэльва пройдзе пяты юбілейны міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Легендарныя эпохі", прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У гэтым годзе фестываль працягнецца два дні, арганізатары абяцаюць вельмі цікавую і насычаную праграму. Гледачоў чакаюць пяць гістарычных эпох: сярэднія вякі, часы шатландскай пяхоты, Айчынная вайна 1812 года, Першая сусветная вайна і Вялікая Айчынная вайна, рэканструкцыя якой стане кульмінацыяй фестывалю.
Акрамя гэтага рэканструктары розных эпох правядуць майстар-класы і разгорнуць паходныя лагеры, якія поўнасцю пагрузяць гледачоў у побыт мінулага. Гасцей чакаюць масавыя бітвы і адзіночныя паядынкі, конныя турніры, дэманстрацыя тактык і манеўраў розных часоў. У час мерапрыемства можна будзе наведаць выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі, горад майстроў-рамеснікаў, лучныя і арбалетныя ціры, выступленні кавер-бэндаў, пагуляць у сярэднявечныя гульні і паўдзельнічаць у танцавальным марафоне.
Штогод фестываль збірае больш за 300 рэканструктараў з Беларусі і Расіі і каля 5000 гледачоў. Запрашаем і купалаўцаў стаць часткай гэтага мерапрыемства!
Азнаёміцца з картай-схемай фестывалю можна па спасылцы.
