У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працоўнае лета для байцоў будаўнічых студэнцкіх атрадаў у самым разгары. Маладыя людзі актыўна задзейнічаны ў рамонтных працах, зменьваючы карпусы і інтэрнаты роднай Alma mater.
Будатрады прызначаны для актыўных і мэтанакіраваных студэнтаў, якія не баяцца фізічнай працы і хочуць набыць навыкі рамонтных работ. У рабят ёсць выдатная магчымасць не толькі зарабіць, але і атрымаць веды і ўменні, якія спатрэбяцца ў будучыні. Байцы з энтузіязмам бяруцца за выкананне пастаўленых задач, дэманструючы адказнасць і працавітасць.
Сваімі эмоцыямі падзялілася Сафія Шаўлоўская, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта: «У студатрадзе сёлета я ўпершыню. Працаваць падабаецца, моцна не стамляемся. У будучыні хочацца паспрабаваць сябе і ў іншых напрамках, напрыклад, у рабоце з замежнымі студэнтамі».
Сёння работы вядуцца практычна ва ўсіх карпусах і інтэрнатах універсітэта.
Працоўнае лета ў ГрДУ імя Янкі Купалы – гэта шанц для студэнтаў праявіць сябе, навучыцца ўзаемадзейнічаць у камандзе і палепшыць умовы знаходжання для ўсіх членаў універсітэцкай супольнасці.
Нагадаем, што 1 жніўня ў краіне адзначаецца Дзень беларускіх студатрадаў. Гэта свята, якое аб'ядноўвае тысячы маладых людзей Беларусі, якія сваёй стараннай працай і імкненнем да стварэння, з'яўляюцца яскравым прыкладам актыўнай грамадзянскай пазіцыі і адданасці свайму ўніверсітэту і краіне.