Сёння, 1 жніўня, завяршаецца падача дакументаў на навучанне на платнай аснове.
Час працы прыёмнай камісіі 1 жніўня - з 9.00 да 18.00. Прыёмная камісія працуе па адрасе г. Гродна, вул. Леніна, 32.
Інфармацыя аб ходзе прыёму дакументаў даступна на сайце abit.by.
Пасяджэнне прыёмнай камісіі па залічэнні абітурыентаў на платнай аснове адбудзецца 2 жніўня ў 15.00. Інфармацыя аб залічэнні з'явіцца ў кожнага абітурыента ў Лічбавым кабінеце абітурыента 2 жніўня з 17.00.
Прамую трансляцыю з пасяджэння вы зможаце ўбачыць на нашым YouTube-канале. Далучайцеся!