7 жніўня магістранты наведалі інтэрактыўны цэнтр “Савушка”, які функцыянуе на базе дзіцячай філіі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага.
Дадзеная ўстанова з'яўляецца крэатыўнай адукацыйнай пляцоўкай, мэта якой - выкарыстанне сучасных дасягненняў у галіне інфармацыйных тэхналогій.
Магістрантам расказалі аб рабоце цэнтра і пазнаёмілі з кніжным фондам філіяла.
У «Савушцы» можна вучыцца па некалькіх унікальных праграмах, сярод якіх мастацтва, музыка, тэхніка і робататэхніка, замежныя мовы. Тут працуе крэатыўная лабараторыя "Лега".
У знак падзякі за праведзеную экскурсію магістранты паднеслі інтэрактыўнаму цэнтру памятны падарунак, які адлюстроўвае культуру іх Радзімы.