Па выніках міжнароднага "Мінскага трыятлона", які праводзіўся ў пачатку жніўня, дэкан факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Віталь Храмаў заваяваў трэцяе месца ва ўзроставай групе 55-59 гадоў на дыстанцыі "Палавінка".
"Мінскі трыятлон", які стаў ужо традыцыйным святам здароўя і актыўнага ладу жыцця, сёлета сабраў 2100 удзельнікаў з 10 краін.
Спаборніцтвы праводзіліся па трох дыстанцыях: "Спрынт" (плаванне - 500 м, велагонка - 25 км, бег - 5 км), "Алімпік" (плаванне - 1000 м, велагонка - 40 км, бег - 10,5 км) і "Палавінка" (0 бег - 9) 21 км). Каб разлічваць на атрыманне ўзнагароды, спартсменам трэба было ідэальна прайсці ўсе часткі дыстанцыі.
З гэтым паспяхова справіўся дэкан нашага факультэта фізічнай культуры Віталь Храмаў. Атрымаўшы трэцяе месца, ён прадэманстраваў высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі і стаў прыкладам для студэнтаў і калег.