Мерапрыемства пройдзе з 7 па 10 кастрычніка ў Мінску па адрасе: пр. Пераможцаў, 20/2.
Форум з'яўляецца адным з найбуйнейшых па гэтай тэматыцы ў краінах СНД, экспанентамі якога выступяць вядучыя беларускія і сусветныя вытворцы абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў.
У рамках форума будуць працаваць міжнародныя спецыялізаваныя тэматычныя выставы “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo), «Інавацыйныя прамысловыя тэхналогіі» (GreenIndustry), «Салон інавацыйнага транспарту» (еTrans), «Атамэкспа-Беларусь», «Тэхналогіі для нафтахімічнай галіны», «ЭкспаСВЕТ», «Водныя і паветраныя тэхналогіі», «ЭкспаГОРАД», а таксама адбудзецца Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.
Мэта правядзення форуму – дэманстрацыя найноўшых дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій у сферы энергетыкі, прамысловасці, экалогіі, энергазберажэння, аўтаматызацыі, электронікі, нафтаперапрацоўкі, аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.
Больш падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і ўмовы рэгістрацыі для ўдзелу ў ім прадстаўлены на сайце.