55 навабранцаў ваеннага факультэта працягваюць праходзіць пачатковую прафесійную падрыхтоўку. Сёння, 21 жніўня, курсанты навучаюцца вайсковай справе.
Асноўная кропка – знішчэнне танка суперніка. У дапамогу курсанту аўтамат і гранаты. Распавядаюць навабранцам і пра асаблівасці размяшчэння войскаў і прыгатавання ежы ў палявых умовах. Таксама курсантаў навучаюць складанню схем мясцовасці, расказваюць аб спосабах вызначэння далёкасці да мэт, а таксама аб парадку баявога прымянення сігнальных сродкаў. Навабранцам заняткі падабаюцца. Ужо паспелі з'явіцца і любімыя практыкаванні.
– Вельмі падабаецца страляць і кідаць гранаты. Цяпер не заўсёды правільна атрымліваецца, але вопытныя кіраўнікі і таварышы заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, – дзеліцца курсант ваеннага факультэта Мікіта Слушко.
Далей курсантаў чакаюць заняткі на фізічную цягавітасць, дзе яны пакажуць усе свае ўменні і навыкі, атрыманыя падчас курса маладога байца. А 6 верасня юнакі прымуць прысягу падчас урачыстай цырымоніі на Кургане Славы.