22 жніўня ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры прайшоў урачысты сход, прысвечаны 105-годдзю з дня ўтварэння ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіруючы склад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі і прадстаўнікі мясцовых органаў улады, ветэраны ваеннай службы, а таксама асабовы склад і кіраўніцтва ваеннага камісарыята.
На сходзе былі падведзены вынікі шматгадовай работы ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці. За гады ўпартай працы дасягнуты значныя поспехі, якія сведчаць аб высокім узроўні прафесіяналізму і адказнасці супрацоўнікаў камісарыята.
Віншаванне ад ГрДУ імя Янкі Купалы перадаў прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў. У сваім віншаванні ён адзначыў значнасць работы ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці для гарантавання бяспекі і абараназдольнасці не толькі рэгіёну, але і краіны.