Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 10 верасня 2025 года вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана Мамедавай Анжэле Эдуардаўне, старшаму выкладчыку кафедры рускай філалогіі. Гэты крок стаў вынікам карпатлівай працы і значных намаганняў.
Абарона дысертацыі «Эматыўная лексіка ў складзе фрагментаў дэрывацыйных гнёздаў (руская літаратурная мова / гаворкі)» па спецыяльнасці 10.02.02 – руская мова адбылася 7 мая 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.21.01 пры ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка". Навуковы кіраўнік - Мікіцевіч Аляксей Васільевіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры рускай філалогіі.
Дысертацыя Анжэлы Мамедавай даследуе актуальныя пытанні эматыўнай лексікі, яе ролю і функцыі ў мове, а таксама ўплыў на ўспрыманне і эмацыйную афарбоўку тэкстаў. У працы падрабязна аналізуюцца фрагменты дэрывацыйных гнёздаў як сродак перадачы эмацыйнага кантэксту ў рускай літаратурнай мове і яе гаворках. Вынікі працы маюць не толькі тэарэтычную каштоўнасць, але і практычнае прымяненне ў галіне выкладання мовы, лексікаграфіі і культурнай камунікацыі.