Калі вы маеце досвед у танцах, гімнастыцы, акрабатыцы, аэробіцы ці стэп-аэробіцы і гарыце жаданнем працягнуць займацца нават ва ўніверсітэце, ГрДУ імя Янкі Купалы дае вам гэтую магчымасць.
Купалаўскі ўніверсітэт праводзіць адбор для фарміравання зборнай каманды па танцавальнай аэробіцы для ўдзелу ў Рэспубліканскай універсіядзе.
Конкурс пройдзе 11 кастрычніка ў 10:00 у фітнес-клубе «Усход» па адрасе: пр. Касманаўтаў, 41/7. З сабой трэба ўзяць спартыўную форму і абутак.
Не прапусціце шанец праявіць сябе!
