Турніры пройдуць па двух дысцыплінах – Dota 2 і Counter-Strike 2. Турніры па Dota 2 адбудуцца 18 і 26 кастрычніка, а таксама 1 і 9 лістапада, па Counter-Strike 2 – 19 і 25 кастрычніка і 2 і 8 лістапада. Фінальныя матчы будуць праходзіць 15-16 лістапада па Dota 2 і 22-23 лістапада па Counter-Strike 2.
Стаць удзельнікам турніру могуць навучэнцы ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, незалежна ад формы навучання, магістранты, аспіранты і выпускнікі года, які папярэднічае году мерапрыемства. Каманда павінна складацца з пяці навучэнцаў адной навучальнай установы. Таксама дапускаецца адзін рэзервовы гулец і трэнер. Колькасць каманд ад адной установы адукацыі не абмежавана. У фінальны турнір выйдуць 8 найлепшых каманд па кожнай дысцыпліне.
Адборачныя матчы будуць праходзіць у анлайн фармаце на платформе «FaceIt», а фінал пройдзе на кіберспартыўнай арэне «META ARENA» у Мінску.
Каб стаць удзельнікам турніру, неабходна звярнуцца ў Цэнтр развіцця кар'еры Купалаўскага ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 329 альбо па тэлефоне 71-53-25.
Больш падрабязную інфармацыю аб турніры можна знайсці ў Telegram-канале лігі.
Запрашаем купалаўцаў паказаць свае навыкі ў камп'ютарных гульнях!