15 кастрычніка ў Купалаўскім універсітэце прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам галоўных рэдактараў, маладых спецыялістаў дзяржаўных СМІ Гродзенскай вобласці і студэнтаў выпускных курсаў спецыяльнасцей «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя» ГрДУ імя Янкі Купалы.
Дыялогавая пляцоўка пачалася з прывітальных слоў дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктара Белазаровіча.
– Сёння наша задача прадставіць студэнтам інфармацыю і пазнаёміць іх з тым, што іх чакае пасля завяршэння навучання ва ўніверсітэце. Сёння ў нас прысутнічаюць у зале студэнты трэцяга і чацвёртага курсаў платнай і бюджэтнай формы навучання. Гэтая сустрэча адбылася для таго, каб маладыя людзі дакладна разумелі, кім яны будуць пасля заканчэння ўніверсітэта, – адзначыў Віктар Аляксандравіч.
З прамовай выступіла і старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта.
– Адзін з матыватараў і стымулаў у любой прафесіі – гэта асобаснае і прафесійнае развіццё, у тым ліку пэўны ўзровень дасягненняў. Удзел у конкурсах і праектах дазваляе заявіць аб сваёй прафесійнай дзейнасці і быць адзначанымі пэўнымі граматамі і прызамі, – падкрэсліла Алена Васільеўна і ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзіла пераможцаў V З'езда малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Булаўка акцэнтаваў увагу на адказнасці, якая ляжыць на журналістах, і неабходнасці прасоўвання традыцыйных каштоўнасцей. Ігар Міхайлавіч падкрэсліў, што асабліва важна праяўляць адказнасць у пытаннях патрыятызму і стварэння якаснага інфармацыйнага прадукта па гэтай тэме. Таксама Ігар Булаўка падзяліўся сваім бачаннем кадравага патэнцыялу дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці.
– Паспяховасць любога прадпрыемства, арганізацыі і праекта звязана з тым, наколькі прафесійна працуюць людзі, наколькі сфарміраваны згуртаваны і цэльны калектыў. Вяртаючыся да праграмы «Кадраў 2026-2030», мы гаворым пра галоўную мэту – захаваньне кадравага патэнцыялу ў сфэры інфармацыі выдавецкай справы. Нашы інфармацыйныя рэсурсы павінны быць увесь час у трэндзе і ў сувязі з гэтым мы звяртаем увагу на неабходнасць хуткага адаптавання да ўмоў. Калі мы гаворым пра моладзь, то, безумоўна, бачым у вас патэнцыял, – адзначыў Ігар Міхайлавіч.
Пра магчымасць працаўладкавання маладых спецыялістаў у рэдакцыях СМІ Гродзенскай вобласці распавялі галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Зара над Нёманам» Ірына Бачко, намеснік дырэктара па друкаваных СМІ установы «Рэдакцыя «ЛідаМедыяКампанія» Вольга Капцэвіч, галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Полым» «Рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» Вольга Хацяновіч, галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя Зэльвенскай раённай газеты «Праца» Ірына Шабалоўская.
Сваім вопытам работы ў рэдакцыях падзяліліся і маладыя спецыялісты: Марына Антоненка, карэспандэнт установы «Рэдакцыя «ЛідаМедыяКампанія», Кірыл Маціфейчык, намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты «Іўеўскі край», Віктар Мохань, адказны сакратар установы «Рэдакцыя газеты «Зара над Нёманам», Дзіяна Сямак, намеснік галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя Зэльвенскай раённай газеты «Праца».
Пасля мерапрыемства студэнтам была прадастаўлена магчымасць задаць пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы з першых вуснаў.
Дыялогавая пляцоўка стала важнай платформай для абмену вопытам, абмеркавання актуальных пытанняў і наладжвання сувязей паміж будучымі журналістамі Купалаўскага ўніверсітэта і прадстаўнікамі СМІ Гродзенскай вобласці.