У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы набірае абароты самы прэстыжны студэнцкі конкурс – «Студэнт года». З верасня кожны з удзельнікаў у завочным фармаце дэманструе свае найлепшыя бакі, каб даказаць, што менавіта ён варты атрымаць званне «Студэнта года 2025».
Сёння, 20 кастрычніка, у Купалаўскім універсітэце праходзіць адно з мерапрыемстваў завочнага этапа – конкурс праектаў «Маладзёжная ініцыятыва». У рамках гэтага конкурсу ўдзельнікі дэманструюць свае ідэі вырашэння актуальных сацыяльных, культурных і эканамічных пытанняў.
Нагадаем, што вочны этап конкурсу «Студэнт года – 2025» пройдзе ўжо 29 кастрычніка. Запрашаем купалаўцаў прыйсці пабалець за канкурсантаў, а таксама даведацца, хто ж з іх атрымае ганаровы статус «Студэнта года 2025» і адправіцца на абласны этап!