Бездакорная тэхніка і сіла былі прадэманстраваны на спаборніцтвах па гіравым спорце, якія адбыліся сярод тых, хто навучаецца ў праграме круглагадовай спартакіяды-2025/2026. Мерапрыемства сабрала наймацнейшых прадстаўнікоў розных факультэтаў.
Падчас спаборніцтваў кожны ўдзельнік прадэманстраваў выдатнае валоданне гірамі.
Па выніках спаборніцтваў прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам:
Першае месца заваяваў ваенны факультэт, паказаўшы выдатную фізічную падрыхтоўку.
Сярэбранымі прызёрамі сталі студэнты інжынернага факультэта, даказаўшы, што яны знаўцы не толькі ў навуцы, але і ў спорце.
Трэцяе месца ў спаборніцтвах атрымаў факультэт фізічнай культуры, праявіўшы сваю імкненне да перамогі.
Гэтае мерапрыемства паказвае, што купалаўцы маюць жалезную сілу духу і стальную волю да перамогі.