Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў чарговы раз адчыніць дзверы для школьнікаў, каб пазнаёміць іх са сваімі факультэтамі. 22 лістапада сустрэчы пройдуць на факультэце псіхалогіі, фізіка-тэхнічным факультэце, факультэце фізічнай культуры, факультэце біялогіі і экалогіі і факультэце эканомікі і кіравання.
Факультэт псіхалогіі запрашае будучых абітурыентаў акунуцца ў студэнцкае жыццё. У Дзень адчыненых дзвярэй гасцей будуць чакаць знаёмства і экскурсія па факультэце, сустрэча з дэканам, а таксама наведванне фрагмента ўніверсітэцкага занятку. Сустрэча пройдзе ў 10.00 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, 3 паверх, фае. Каб стаць удзельнікам «Універсітэцкай суботы» псіхалагічнага факультэта, неабходна даслаць сваё прозвішча, імя і назву ўстановы адукацыі на электронны адрас: Panin_RA@grsu.by.
Фізіка-тэхнічны факультэт у рамках «Універсітэцкай суботы» запрашае школьнікаў прыняць удзел у майстар-класе па практычнай электроніцы, які правядзе студэнцкае канструктарскае бюро. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Паповіча, 50, аўд. 314 у 13:00.
Факультэт фізічнай культуры запрашае да сябе ўсіх аматараў фізічнай культуры і спорту. У рамках сустрэчы госці пазнаёмяцца з факультэтам і яго спецыяльнасцямі і паглядзяць відэаролік «Гэта наш ФФК». Таксама будучыя абітурыенты наведаюць фрагмент заняткаў па гімнастыцы і лёгкай атлетыцы, сустрэнуцца з дэканам і даведаюцца аб уступных іспытах і асаблівасцях навучання на факультэце фізічнай культуры. Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе з 9:00 да 10:00 па адрасе: вул. Захарава, 32. Для рэгістрацыі неабходна адправіць ПІБ удзельніка і назву ўстановы на е-mail: Pobol_WZ@mail.ru.
Факультэт біялогіі і экалогіі запрашае школьнікаў наведаць анлайн-лекцыю. У рамках прасторы «Саюз творчасці і тэхнік» старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Кучар Анастасія падзеліцца з гасцямі сакрэтамі стварэння «смачнага» кантэнту для food-блога і раскажа пра тое, як манетызаваць сваю любоў да кулінарыі. Каб узяць удзел, неабходна прайсці рэгістрацыю. Праслухаць лекцыю можна па спасылцы ў 11.00. Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 897 6692 8263. Код доступу да канферэнцыі: 7Zq77S.
Факультэт эканомікі і кіравання запрашае школьнікаў прыняць удзел у дне маркетолага, каб падрабязней пазнаёміцца і пагрузіцца ў свет маркетынгу. Гасцей будзе чакаць квіз «Геніі маркетынгу», які дазволіць даведацца аб сучасных маркетынгавых трэндах і прадэманстраваць сваю кемлівасць. Каб узяць удзел, неабходна сабраць каманду з 3-4 чалавек. Мерапрыемства пройдзе ў 11.40 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае будучых абітурыентаў прыняць удзел!