З 28 па 30 лістапада праходзіў трэці прадпрымальніцкі форум StartUp Generation 2025. Мерапрыемства прайшло на базе САК БДУ «Брыганціна» ў Мінскай вобласці.
У рамках форуму адбылася панэльная дыскусія па тэме «Развіццё нацыянальнай стартап-экасістэмы» з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца. Удзельнікі падкрэслілі неабходнасць сістэмнай работы па развіццю інфраструктуры маладзёжнага прадпрымальніцтва, а таксама акцэнтавалі ўвагу на важнасці стварэння прыкладных стартапаў для прадпрыемстваў і бізнесу.
Кульмінацыйнай часткай форума стаў конкурс INNSTART. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставілі ў конкурсе стартап-праектаў ранніх стадый INNSTART два праекты. Першы праект «PRODO», які распрацавалі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Герман Траско, Іван Шэршань і Дыяна Шавельская. Другім праектам стаў «BIMAI», распрацаваны студэнтамі інжынернага факультэта Мікітам Блажэвічам і Эвелінай Бінгалітэ.
Усяго ў конкурсе было заяўлена 39 праектаў ад 12 вядучых універсітэтаў краіны. У склад журы INNSTART увайшлі: Дзмітрый Мікулка, кіраўнік Стартап-цэнтра ПВТ; Іван Дабудзька, генеральны дырэктар СТАА «Марозпрадукт»; Алег Белякоў, генеральны дырэктар ТАА «Індэў Салюшэнс», а таксама іншыя эксперты.