11 снежня валанцёрскі атрад Купалаўскага ўніверсітэта «Добрае сэрца ГрДУ» аказаў адрасную дапамогу жыхарцы горада Гродна ў межах рэспубліканскай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям!».
Рэспубліканская акцыя «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям!» арганізавана з мэтай аказання адраснай і сацыяльнай падтрымкі ўсім пажылым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу.
Купалаўцы зазірнулі ў госці да жыхаркі горада Гродна Галіны Моджэр і дапамаглі пакалоць і скласці дровы, прывесці ў парадак дрэвы і кусты, а таксама перакапаць участак прыдамавой тэрыторыі. Акрамя таго, ад першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта Галіне Баляславаўне ўручылі салодкі навагодні падарунак і павіншавалі з надыходзячымі святамі.