8 студзеня Міжнародны цэнтр навуковага партнёрства«Новая навука» правёў X Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Чалавек, грамадства, тэхналогіі: актуальныя пытанні ўзаемадзеяння», якая сабрала даследчыкаў з розных краін. Сярод удзельнікаў былі і купалаўцы.
Студэнткі 3 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта Улада Баранчук і Арына Іванчык прадставілі на канферэнцыі сумесную навукова-даследчую працу «Эвалюцыя псіхалагічнага гвалту ў лічбавую эпоху». Навуковым кіраўніком працы выступіла дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Ірына Майсеева. Па рашэнню журы даследаванне купалаўцаў было адзначана дыпломам I ступені ў секцыі «Юрыдычныя навукі».
Перамога ў такой маштабнай навуковай канферэнцыі дэманструе высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Віншуем Уладу і Арыну і жадаем ім далейшых навуковых поспехаў!

