17 студзеня свае дзверы для будучых абітурыентаў адчыняць адразу 4 факультэты ГрДУ імя Янкі Купалы: факультэт псіхалогіі, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, а таксама факультэт фізічнай культуры.
Прафарыентацыйны праект «Універсітэцкая субота» ўжо стаў добрай традыцыяй, якая заклікана дапамагчы школьнікам вызначыцца з прафесіяй, пазнаёміцца з універсітэтам, факультэтамі і выкладчыкамі, а таксама акунуцца ў атмасферу студэнцкага жыцця.
На факультэце псіхалогіі ў 13.30 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 314 пройдзе паглыбленая прэзентацыя спецыяльнасцей і экскурсія па факультэце. Для ўдзелу неабходна прайсці рэгістрацыю: адправіць ПІБ і назву ўстановы адукацыі на пошту Panin_RA@grsu.by.
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму падрыхтаваў праект «Мы розныя, але мы разам!», які ўключае ў сябе майстар-клас па замежных мовах «Пераадольваем моўныя бар'еры», а таксама пройдзе знаёмства з напрамкамі: лінгвістыка, журналістыка, турызм, гісторыя, сацыялогія. Пачатак у 10.00 па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5.
Інтэрактыўная сесія «Стартап-культура: як генераваць бізнес-ідэі» і мазгавы штурм для будучых IT-прадпрымальнікаў, арганізаваныя факультэтам матэматыкі і інфарматыкі, пройдуць па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 210. Пачатак у 11:40.
Факультэт фізічнай культуры прапануе будучым абітурыентам наведаць Дзень адчыненых дзвярэй, а таксама сустрэцца з дэканам і выкладчыкамі. Мерапрыемства пройдзе ў 10.00 па адрасе: вул. Захарава, 32, аўд. 100. Для ўдзелу неабходна прайсці рэгістрацыю: адправіць ПІБ і назву ўстановы адукацыі на пошту Pobol.VZ@grsu.by.