У Купалаўскім універсітэце прайшла сустрэча, прысвечаная знаёмству студэнтаў і выкладчыкаў з навукова-педагагічнымі школамі ўніверсітэта. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выкладчыкі-члены Савета маладых вучоных і студэнты-члены студэнцкага навуковага таварыства.
Сёння, 26 студзеня, удзельнікам расказалі аб заснаванні, развіцці і перспектывах чатырох навукова-педагагічных школах універсітэта.
Першай стала навукова-педагагічная школа «Біяэнергетыка клеткі: структура і функцыі мітахондрый у норме і пры паталогіі», навуковым кіраўніком якой з'яўляецца доктар біялагічных навук, прафесар Ілья Заводнік. Пачатак быў пакладзены яшчэ ў далёкім 2006 годзе, калі Іллю Барысавіча запрасілі на пасаду загадчыка кафедры біяхіміі і пад яго кіраўніцтвам была арганізавана навукова-даследчая лабараторыя, якая ў далейшым сфарміравала навукова-педагагічную школу.
Другая сталанавукова-педагагічная школа «Малекулярная спектраскапія і нанафатоніка», фармаванне якой пачалося яшчэ ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя, а ў сваім сучасным выглядзе сфармавалася ў сярэдзіне 90-х гадоў. Найважнейшую ролю ў арганізацыі і вызначэнні асноўных напрамкаў даследаванняў адыграў Сяргей Маскевіч, які на працягу 20 гадоў з'яўляўся яе навуковым кіраўніком. Цяпер навуковым кіраўніком школы з'яўляецца Аляксандр Маскевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Пагаварылі таксама аб навукова-педагагічнай школе "Прававое рэгуляванне развіцця лічбавай эканомікі і уніфікацыя цывілістычнага працэсу", навуковым кіраўніком якой з'яўляецца доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка.
Апошняй у сённяшняй размове стала навукова-педагагічная школа «Сацыяльна-філасофскія даследаванні цывілізацыйнага развіцця, глабалістыкі і нацыянальнай бяспекі», вядомая не толькі ва ўсёй рэспубліцы, але і ў краінах СНД. Школай вылучаюцца і абгрунтоўваюцца сцэнары будучыні, заснаваныя на ідэі рэгіянальнай інтэграцыі, якая дае шанс на захаванне, умацаванне і канструяванне новай ідэнтычнасці ў рамках пэўных геа-культурных рэгіёнаў. Навуковы кіраўнік школы - доктар філасофскіх навук, прафесар Чэслаў Кірвель.
Сённяшняя сустрэча стала першай у рамках запланаванага цыкла сустрэч, закліканых умацаваць сувязь паміж пакаленнямі даследчыкаў і пазнаёміць маладое пакаленне купалаўцаў з навуковымі дасягненнямі ўніверсітэта.