На факультэце біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам паглыбленай вышэйшай адукацыі завочнай формы навучання.
У святочнай атмасферы сабраліся выпускнікі, іх выкладчыкі і адміністрацыя факультэта, каб адзначыць завяршэнне паглыбленай магістарскай падрыхтоўкі. У сваёй вітальнай прамове дэкан факультэта Вольга Янчурэвіч падкрэсліла матываванасць і дысцыплінаванасць выпускнікоў-завочнікаў, а таксама іх здольнасць паспяхова сумяшчаць прафесійную дзейнасць, сямейнае жыццё і асваенне вучэбнай праграмы. Яна выказала ўпэўненасць, што атрыманыя веды ў галіне біялогіі, экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання стануць для выпускнікоў трывалай апорай у іх кар'ерным росце, навукова-практычнай дзейнасці і практычным укладзе ў развіццё рэгіёну.
Завяршылася цырымонія цёплымі віншаваннямі і пажаданнямі ад выкладчыкаў.
Віншуем выпускнікоў-біёлагаў і жадаем ім поспехаў!